2 мая сярод вучняў I-IV класаў прайшла выстава малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
У гэты дзень прайшоў конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “Гучы, роднае слова”. Колькі таленавітых вучняў вучыцца ў нашай школе! Нават першакласнікі паказалі высокі ўзровень чытання. Прагучалі вершы як знакамітых, ужо вядомых, так і сучасных аўтараў.
А 3 мая адбылося падвядзенне вынікаў тыдня беларускай мовы і літаратуры “Мая родная мова – беларуская”. Пераможцам і актыўным удзельнікам уручылі граматы. На ўрачыстым канцэрце яшчэ раз прагучалі вершы пераможцаў конкурса чытальнікаў, дзеці пелі песні беларускіх аўтараў.
Хочацца спадзявацца, што гэты тыдзень запомніцца дзецям. Ім было цікава, а гэта – галоўнае!