Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 132 человека

21 лютага ў нашай школе адзначалі Дзень роднай мовы!

Дата: 22 февраля 2018 в 13:35
Автор: Волк Н. Г.
592 просмотра

Раніцай усіх сустракалі дзяўчаты ў нацыянальным адзенні, віншавалі са святам і прасілі запісаць на кветачцы любімае беларускае слова.

У выніку высветлілася, што ў нашай школе самае любімае слова – сябар!

На першым паверсе была арганізавана выстава калажаў “Простыя рэчы па-беларуску”, розныя тэмы былі абраны для прац, дзеці з цікавасцю разглядалі калажы, успаміналі вядомыя словы і знаходзілі новыя.

Кульмінацыяй дня сталі Масленічныя гулянні! Скамарохі запрашалі ўсіх паўдзельнічаць у свяце!

Распачалося дзеянне конкурсам “Прыказка з чыгунка”. Неабходна было выцягнуць з чыгунка пачатак прыказкі і працягнуць яе. Юнакі паказвалі сваю моц у конкурсе “Хто мацнейшы?”. Вучні падымалі гіры, хто першы здасца, той прайграў! Калі хлопцы змагаліся ў сіле, то дзяўчаты дэманстравалі сваю асіную талію ў конкурсе “Хто даўжэй пракруціць абруч?”. З вялікім задавальненнем удзельнічалі дзеці ў конкурсе “Запусці ў неба птушашку”, вучні запускалі самалецікі, чый паляціць далей, той і пераможа! Усіх пераможцаў частавалі блінамі!

Загадзя вучням было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае афармленне бліннай талеркі. Дзеці самі і разам з бацькамі падрыхтавалі цудоўныя кулінарныя шэдэўры, іх аказалася шмат, таму вынікі конкурсу падвядуцца пазней!

Настаўнікі беларускай мовы сустракалі вучняў са звязкамі абаранкаў, у якіх былі схаваныя загадкі. Разгадеш загадку - атрымаеш васілек, тры васількі – дзявятка па беларускай літаратуры!

Працягнуў свята канцэрт “Гімн роднай мове”, які адбыўся ў актавай зале. Вучні нашай школы чыталі вершы, паказвалі інсцэніроўкі, спявалі, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Запамінальным для ўсіх стала выступленне школьнага батлеечнага тэатра са спектаклем “Авантуры паноў Заблоцкага і Кубліцкага”. Дарэчы, праца калектыва неаднаразова была адзначана дыпломамі на гарадскіх конкурсах. Пастаноўка выклікала бурныя авацыі гледачоў, а гэта, безумоўна, прыемна! Напрыканцы канцэрта ўсіх гледачоў чакалі пачастункі!

ФОТООТЧЁТ

Дзякуй вялікі, і да новых сустрэч!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.