30 красавіка ў паралелі 2-х класаў праходзіла гульня-віктарына “Мову родную сваю ведаю і люблю”.
Каб заахвоціць дзяцей, настаўнікі падрыхтавалі цікавыя пытанні і гульні.
Вучням вельмі спадабалася!
Сярод 4-х класаў школы праходзіла гульня “Гаварым па-беларуску”. Яна таксама зацікавіла дзяцей, бо ў перакладчыкаў гуляць яны любяць больш за ўсё!
У другой палове дня прайшоў конкурс “Загадкавая азбука”, у якой прынялі ўдзел вучні I-IV класаў.