Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 132 человека

Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2021 в 21:21, Обновлено 25 февраля 2021 в 11:55
Автор: Волк Н. Г.
245 просмотров

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, у ДУА “Сярэдняя школа №37 г. Брэста” былі аб’яднаны словамі з верша Ігара Пракаповіча:

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Родная мова гучала пры правядзенні інтэрактыўнай гульні “Беларуская батлейка” сярод вучняў 7 класаў, што арганізавала і правяла Салапура Т.І., знаўца батлеечнага майстэрства, кіраўнік гуртка. Падчас гульні вучні мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролях розных герояў і пазнаеміцца з майстэрствам батлеечніка. Пасля абвяшчэння агульных правіл паводзін і сумесных практыкаванняў на сінхроннасць дзеянняў, кожны вучань атрымаў ляльку і невялікі тэкст, што неабходна было агучыць у скрынцы, такім чынам кожны паспрабаваў сябе ў ролі батлеечніка.
Наша мілагучная мова аб’яднала навучэнцаў дзясятых і пятых класаў. Падчас “Ванроўкі ў родную мову” старэйшыя вучні вялі за сабою малодшых, дзеці разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, прымаўкі, герояў беларускіх казак. Гэтае мерапрыемства падрыхтавала Пашкевіч С.А.
Вучні Мітусавай Ю.А. паспрабавалі сябе ў ролі журналістаў, акцераў. Першыя крокі не вельмі ўпэненыя, але пачатак пакладзены, і гэта вельмі радуе!
Шасцікласнікі ўдзельнічалі ў спаборніцтве “Лепшыя знаўцы роднай мовы”, дзе неабходна было паказаць сябе здольнымі перакладчыкамі, моваведамі, атрыстамі! Гульня была арганізавана сярод вучняў Раманюты С.І. Пазітыўныя эмоцыі, пачастункі, прызы і гучанне роднай мовы напоўнілі гэтыя школьныя дні, і так шчыра захацелася, каб родная мова гучала часцей, гучней, званчэй!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.