Віншуем пераможцаў!
13 сакавіка 2021 года прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў V-VIII класаў.
Сярод лепшых знаўцаў роднай мовы школ і гімназій Маскоўскага раёна горада Брэста ёсць і нашыя вучні. Кудравец Дар’я, вучаніца VI “А” класа, узяла Дыплом III ступені. Урбан Ганна, вучаніца VII “В”, забрала з сабой Дыплом III ступені. Дзяўчаткі, віншуем вас, вы наш гонар і наша надзея! Жадаем поспехаў і новых перамог!